Акцыя «Архівы-Школе» ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці

30 сакавіка 2026 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – Школе» прайшла аглядная экскурсія для студэнтаў 3 курса Мінскага дзяржаўнага лінгвагуманітарнага каледжа.

Падчас экскурсіі супрацоўнікі распавялі пра структуру і працу архіва, прэзентавалі банэрную выставу «Архіў і час: захаванне мінулага ў імя будучыні», прысвечаную гісторыі развіцця Мінскага рэгіёну.

У архівасховішчы навучэнцы азнаёміліся з умовамі і асаблівасцямі захоўвання архіўных спраў, складам фондаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці.

На фота: Падчас мерапрыемства