Ветэранскі корпус Брэсцкай вобласці наведаў выставачную экспазіцыю па гісторыі Брэстчыны

24 сакавіка 2026 года ў рамках работы 10-й справаздачна-выбарнай канферэнцыі Брэсцкай абласной арганізацыі ветэранаў для ветэранскага корпуса Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці праведзена прэзентацыя стацыянарнай дакументальнай выставачнай экспазіцыі, арганізаванай у будынку Брэсцкага аблвыканкама.

Дырэктар архіва Ганна Карапузава азнаёміла гасцей з архіўнымі дакументамі, якія адлюстроўваюць гісторыю Брэстчыны, яе сацыяльна-эканамічнае развіццё, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя змены, статыстыку насельніцтва рэгіёна ў розныя гады і інш.

 

1-3. Дырэктар архіва Ганна Карапузава знаёміць гасцей з выставачнай экспазіцыяй
4. Ветэраны падчас прадстаўлення экспазіцыі
5. Госці знаёмяцца з выстаўкай
6. Удзячныя наведвальнікі робяць запіс у кнізе водгукаў