Аб удзеле БДАКФФД ў адкрыцці выставы, прысвечанай 80-гадоваму юбілею Уладзіміра Васільевіча Гасцюхіна
26 сакавіка 2026 года ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай 80-гадоваму юбілею Уладзіміра Васільевіча Гасцюхіна.
На адкрыцці выставы з прывітальным словам ад БДАКФФД выступіла вядучы архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарату Алена Міронаўна Грыневіч. У сваім выступленні яна адзначыла значнасць укладу майстра сцэны і экрана ў нацыянальную культуру.
У Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) захоўваецца звыш 50 адзінак уліку фотадакументаў, якія захавалі Уладзіміра Гасцюхіна падчас працы над роляй, здымак фільмаў, сустрэч з блізкімі і сябрамі.
Для падрыхтоўкі выставы былі адабраны 25 адзінак уліку фотадакументаў, якія расказваюць пра жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Васільевіча Гасцюхіна.
Уладзімір Гасцюхін – выдатны акцёр тэатра і кіно, народны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат шматлікіх дзяржаўных і тэатральных прэмій. У сваіх работах у кіно і тэатры ён увасобіў вобразы герояў з цвёрдым характарам, якія часта перажываюць няпростыя жыццёвыя сітуацыі, але ў той жа час рамантычных, якія валодаюць глыбінёй перажыванняў. Як акцёр, ён запомніўся гледачу ролямі ў фільмах «Узыходжанне», «Час выбраў нас», «Вазьму твой боль», «Урга. Тэрыторыя кахання», а таксама тэлесерыяле «Дальнабойшчыкі».
![]() |
| 1. Падчас урачыстага адкрыцця выстаўкі, прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння В.Гасцюхіна ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры».г.Мінск, 27 сакавіка 2026 г. |
![]() |
| 2. Падчас урачыстага адкрыцця выстаўкі, прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння В.Гасцюхіна ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры»; злева направа: вядучы архівіст аддзела дзяржуліку і НСА А.М.Грыневіч, загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім.К.Крапівы НАН Беларусі А.А.Карпілава, член Саюза кінематаграфістаў Рэспублікі Беларусь В.А.Сцяпанава, дырэктар Міжнароднага Фонду сацыяльнай і эканамічнай падтрымкі дзеячаў культуры і мастацтваў Народнага артыста Уладзіміра Гасцюхіна А.Л.Лапіцкі. г.Мінск, 27 сакавіка 2026 г. |

