Правядзенне ўрокаў для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №12 імя В.У.Бабко г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»
26 сакавіка 2026 года ў рамках акцыі «Архівы − школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №12 імя В.У. Бабко г.Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Трагедыя мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Супрацоўнікі архіва расказалі навучэнцам аб складзе дакументаў і асноўных напрамках работы ўстановы; прадэманстравалі дзецям дакументальныя матэрыялы нямецкіх акупацыйных органаў улады: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, рабочыя пасведчанні грамадзян, адпраўленых на працу ў Германію, пасведчанні вязняў гета. Увазе школьнікаў былі прадстаўлены дакументы абласной камісіі па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў: акты шкоды, сведкавыя паказанні відавочцаў, спісы знішчаных грамадзян і населеных пунктаў.
У завяршэнні ўрока школьнікі наведалі архівасховішча, дзе даведаліся аб умовах захоўвання, складзе і змесце дакументаў, а таксама наведалі аддзеле аблічбоўвання і рэстаўрацыі дакументаў.
![]() |
| 1. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №12 імя В.У.Бабко г.Гродна» знаёмяцца з дакументамі архіва |
![]() |
| 2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №12 імя В.У.Бабко г.Гродна» падчас наведвання аддзела аблічбоўвання і рэстаўрацыі дакументаў |

