Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

25.03.2026 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі навучэнцы 11 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Ліды імя М.Г.Мінкевіча». Для навучэнцаў быў праведзены ўрок на тэму «Знаёмства з архівам», на якім хлопцы даведаліся гісторыю ўстановы, азнаёміліся з напрамкамі дзейнасці, фондамі архіва, працай чытальнай залы, а таксама была прадстаўлена прэзентацыя па гэтай тэме. У рамках мерапрыемства для школьнікаў была арганізавана аглядная экскурсія па архіве. Таксама школьнікам прадэманстраваны фільм «Вызваленне Гродзеншчыны», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

 

1. Школьнікі падчас правядзення ўрока.
2. Школьнікі падчас экскурсіі.