Выстава архіўных дакументаў «Ад каранёў Аршанскага завода плаўленых сыроў да сучаснасці: 70 гадоў гісторыі і развіцця» ў Дзяржархіве ў г.Оршы
20 сакавіка 2026 года ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» падрыхтавана выстава архіўных дакументаў «Ад каранёў Аршанскага завода плаўленых сыроў да сучаснасці: 70 гадоў гісторыі і развіцця», прысвечаная юбілейнай даце з дня стварэння прадпрыемства.
Гісторыя плаўленых сыроў у Беларусі вядзе адлік ад горада Оршы. У чэрвені 1944 года была ўтворана Аршанская маслабаза, будучы сырзавод, дзе ў 50-я гады быў выпушчаны першы беларускі плаўлены сырок.
Сёння гэта даччынае вытворчае унітарнае прадпрыемства «ОршаСырЗавод», якое ўваходзіць у склад дзяржаўнага аб’яднання «Віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты» Віцебскай вобласці і з’яўляецца адным з вядучых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь па вытворчасці плаўленых сыроў і марожанага. На долю прадпрыемства прыпадае 49,46 працэнта агульнага аб’ёму вырабленых плаўленых сыроў у рэгіёне. Прадпрыемства выпускае плаўленыя сыры гандлёвай маркі «Сырны двор» (звыш 40 найменняў) і марожанае гандлёвай маркі «Казка ў далоньцы» (звыш 50 найменняў) – як гаворыцца, на любы густ і для любога пакупніцкага кашалька.
На экспазіцыі выставы прадстаўлена 77 дакументаў і фатаграфій з архіўнага фонду даччынага вытворчага унітарнага прадпрыемства «ОршаСырЗавод».
Выстава адрасавана шырокаму колу асоб. Азнаёміцца з выставай могуць усе ахвочыя.
![]() |
