Правядзенне ўрокаў для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №13 імя У.Ц.Цаба г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы – школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»
19 сакавіка 2026 года ў рамках акцыі «Архівы − школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 8 класаў ДУА «Сярэдняя школа №13 імя У.Ц.Цаба г.Гродна» былі праведзены 2 урока на тэму «Трагедыя мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Супрацоўнікі архіва прадэманстравалі навучэнцам дакументальныя матэрыялы, якія ілюструюць злачынную дзейнасць акупацыйных уладаў: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, пасведчанні вязняў гета, працоўныя пасведчанні грамадзян, адпраўленых на прымусовую працу ў Германію. Таксама ўвазе школьнікаў былі прадстаўлены выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія экспануюцца ў чытальнай зале архіва.
У завяршэнні ўрокаў школьнікі наведалі архівасховішча, дзе даведаліся аб умовах захоўвання, складзе і змесце дакументаў, а таксама наведалі аддзел аблічбоўвання і рэстаўрацыі дакументаў.
![]() |
| 1. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №13 імя У.Ц.Цаба г.Гродна» знаёмяцца з дакументамі архіва |
![]() |
| 2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №13 імя У.Ц.Цаба г.Гродна» падчас наведвання аддзела аблічбоўвання і рэстаўрацыі дакументаў |
![]() |
| 3. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №13 імя У.Ц.Цаба г.Гродна» падчас наведвання архівасховішча |


