Аб правядзенні сёмага архіўнага ўрока ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекту «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна

20 сакавіка 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекту «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна з мэтай азнакамлення з гістарычнай спадчынай нашай краіны быў праведзены сёмы архіўны ўрок «Дакладныя факты ў архіўных дакументах» для навучэнцаў 10 «А» класа прававой накіраванасці «Юны пракурор» ДУА «Сярэдняя школа №28 ім.В.Д.Сакалоўскага г.Гродна». На прыкладзе метрычных запісаў аб нараджэнні Я.Купалы, шлюбе Э.Ажэшкі, смерці Н.Орды навучэнцы даведаліся якім чынам праводзіліся запісы ў метрычных кнігах, а даследуючы ксеракопіі архіўных дакументаў, наведвальнікі выявілі шэраг цікавых фактаў з жыцця вышэйзгаданых гістарычных асоб.

На фота: Навучэнцы пад час архіўнага ўрока.