Аб прэзентацыі Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці выставачнай экспазіцыі ў Брэсцкім аблвыканкаме
13 сакавіка 2026 года ў рамках правядзення Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі», прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у Брэсцкім аблвыканкаме прайшоў шэраг мерапрыемстваў, цэнтральнай часткай якіх стала ўрачыстае ўручэнне пашпартоў вучням з розных гарадоў і раёнаў Брэсцкай вобласці.
Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці прыняў удзел у мерапрыемстве, правёўшы прэзентацыю арганізаванай раней у будынку Брэсцкага аблвыканкама стацыянарнай дакументальнай выставачнай экспазіцыі.
Вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Вераніка Крышчанка азнаёміла школьнікаў з архіўнымі дакументамі, якія адлюстроўваюць гісторыю Брэстчыны, яе сацыяльна-эканамічнае развіццё, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя змены, статыстыку насельніцтва рэгіёну ў розныя гады і інш.
![]() |
| 1. Школьнікі падчас наведвання экспазіцыі |
![]() |
![]() |
![]() |
| 2-4. Вядучы архівіст Вераніка Крышчанка знаёміць вучняў з выставачнай экспазіцыяй |



