Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Лідзе
13.03.2026 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» працягнуліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, для навучэнцаў 6 класаў ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Ліды імя У.Ф.Казакова» і ДУА «Сярэдняя школа №14 г.Ліды». Для школьнікаў была падрыхтавана прэзентацыя і праведзены ўрокі на тэму «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», на якіх дзецям нагадалі, што Канстытуцыя – гэта асноўны Закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і ўмацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важных грамадскіх адносін. Для замацавання матэрыялу юным патрыётам прапанавалі прыняць удзел у віктарыне «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь». Школьнікі з цікавасцю адказалі на пытанні і паказалі высокі ўзровень ведаў.
Таксама былі арганізаваны паказы дакументальных фільмаў «Вызваленне Гродзеншчыны» і «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваныя БДАКФФД.
У рамках праведзеных мерапрыемстваў для школьнікаў былі праведзены аглядныя экскурсіі па архіве з наведваннем выстаў.
На фота: Школьнікі падчас правядзення мерапрыемстваў.
![]() |
