Мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Лідзе

12.03.2026 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, для навучэнцаў 7 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №6 г.Ліды імя М.Б.Куканенкі». Для школьнікаў была падрыхтавана прэзентацыя і праведзены ўрок на тэму «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», на якім дзецям нагадалі, што Канстытуцыя – гэта асноўны Закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і ўмацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важных грамадскіх адносін. Для замацавання матэрыялу юным патрыётам прапанавалі прыняць удзел у віктарыне «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь». Хлопцы з цікавасцю адказалі на пытанні і паказалі высокі ўзровень ведаў.

У рамках рэалізацыі праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» для навучэнцаў быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне Гродзеншчыны», падрыхтаваны БДАКФФД. А таксама для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем выстаў.

На фота: Школьнікі падчас правядзення мерапрыемства.