Кіналекторый да Дня Канстытуцыі для рэчыцкіх нафтавікоў
13 сакавіка 2026 года ва Упраўленні прамыслова-геафізічных работ РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» адбыўся кіналекторый. Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі Рэчыцкага дзяржархіва расказалі работнікам Упраўлення аб гісторыі свята і паказалі дакументальны фільм БДАКФФД «30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», які змястоўвае весткі аб асноўных законах, прынятых на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды, і аб значэнні дзеючай Канстытуцыі для незалежнай беларускай дзяржавы.
![]() |
| 1. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А. Жарносенка расказвае работнікам УПГР аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь |
![]() |
![]() |
![]() |
| 2-4. У час паказа фільма «30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь» |



