Аб правядзенні з вучнямі ДУА «Руднянская сярэдняя школа Мазырскага раёна» тэматычнага ўрока «Галоўны закон краіны»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» і Усебеларускай грамадзянска-патрыятычнай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!» 11 сакавіка 2026 года для вучняў дзяржаўнай установы адукацыі «Руднянская сярэдняя школа Мазырскага раёна» супрацоўнікам аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» Супоненка Ю.М. было арганізавана правядзенне тэматычнага ўрока «Галоўны закон краіны».

Увазе навучэнцаў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Канстытуцыя маёй краіны», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў». Гэты фільм дапамог падрабязна разгледзець гістарычны шлях станаўлення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе асноўныя прынцыпы і значэнне для сучаснага грамадства.

Атрыманыя прававыя веды навучэнцы праверылі з дапамогай розных заданняў прапанаванай ім віктарыны: пабывалі ў ролі юных экспертаў, разгадвалі анаграмы, развівалі мысленне з дапамогай гульні «Асацыяцыі» і многае іншае.

Дадзенае мерапрыемства спрыяла фарміраванню ў рабят сутнасці і значэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, выхаванню свядомага стаўлення да сваіх правоў і абавязкаў.

 

1-2. Правядзенне гутаркі вучняў установы адукацыі з супрацоўнікам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» Супоненка Ю.М. і кіраўніком установы адукацыі Туравец Т.С.
3. Вучні падчас прагляду дакументальнага фільма
4-5. Правядзенне віктарыны
6. Уручэнне грамадзянам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, кнігі «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь»