Віртуальная выстава «Абараняючы Радзіму. Партызанкі Вялікай Айчыннай»
Установай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» падрыхтавана віртуальная выстава «Абараняючы Радзіму. Партызанкі Вялікай Айчыннай», якая прымеркавана да Года беларускай жанчыны.
Выстава прысвечана жанчынам Гомельшчыны, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны адыгралі сваю ролю ў маштабным партызанскім руху і кожная ўнесла ўклад у Вялікую Перамогу, праявіўшы не толькі мужнасць, але і сапраўдную любоў да роднай зямлі.
На выставе прадстаўлены аўтабіяграфіі, дакументы аб узнагароджанні, фатаграфіі жанчын-удзельніц партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выяўленыя ў фондах установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці».
![]() |
