26.02.2026 спецыялістамі аддзела фарміравання НАФ і справаводства на пляцоўцы ўстановы «Дзяржархіў Магілёўскай вобласці» праведзены семінар на тэму «Сучасны падыход да арганізацыі архіўнай справы і справаводства»
На мерапрыемстве прысутнічалі спецыялісты службы дакументацыйнага забеспячэння кіравання і асобы, адказныя за архіў, упраўленняў і ўстаноў, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
У ходзе правядзення семінара асветлены пытанні, якія датычацца арганізацыйнага і прававога забеспячэння справаводства, парадку распрацоўкі, узгаднення і зацвярджэння наменклатуры спраў, працы з дакументамі ў электронным выглядзе, у тым ліку электроннымі дакументамі, і забеспячэння іх захоўвання, парадку перадачы дакументаў у архіў арганізацыі і ў дзяржаўны архіў на пастаяннае захоўванне.
У рамках рубрыкі «Пытанне-Адказ» спецыялістамі дзяржархіва дадзены адказы на пытанні ўдзельнікаў семінара.
Пасля завяршэння мерапрыемства ўдзельнікі семінара азнаёміліся са стэндавай выставай найбольш цікавых дакументаў з архіўных фондаў, архівасховішчам і працэсам аблічбоўкі дакументаў.
![]() |
| 1. Спецыялісты аддзела фарміравання НАФ і справаводства А.І.Гербелева і Ю.М.Кубліцкая |
![]() |
| 2. Удзельнікі семінара |
![]() |
| 3. Агульны фотаздымак спікераў і удзельнікаў семінара |


