Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна экскурсіі «Знаёмства з архівам» для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «СШ №37 г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы – школе»
17 лютага 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна была праведзена экскурсія для навучэнцаў 1-ых і 2-ых класаў прышкольнага лагера ДУА «СШ №37 г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы – школе». Навучэнцы даведаліся аб тым, што такое архіў і якія дакументы ў ім захоўваюцца, убачылі, як выглядаюць старыя рукапісныя справы, змаглі папісаць пер’ем, а таксама адказалі на пытанні квіз-віктарыны аб славутасцях г.Гродна.
На фота: Вучні пад час экскурсіі.
![]() |
