Удзел работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь ва урачыстам мерапрыемстве, прысвечанаму Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у сярэдняй школе №206 імя А.М.Кіжаватава г.Мінска

09 лютага 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) І.У.Дарагуш і галоўны інжынер НАРБ, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы» В.А.Баранаў прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у сярэдняй школе №206 імя А.М.Кіжаватава г.Мінска.

У рамках мерапрыемства работнікі НАРБ наведалі школьны музей і перадалі дырэктару школы А.А.Клімковіч навукова-папулярнае выданне «Іван Фёдараў і Францыск Скарына. Адкрываючы новы свет…» з серыі выдавецкага праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы».

 

1. Галоўны інжынер НАРБ В.А.Баранаў знаёміцца з экспазіцыяй школьнага музея
2. Начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь М.М.Скамарошчанка і загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ І.У.Дарагуш азнаямляюцца з экспазіцыяй школьнага музея
3. Выступленне навучэнцаў школы
4. Выступленне навучэнцаў школы
5. Выступленне навучэнцаў школы
6. Галоўны інжынер НАРБ В.А.Баранаў уручае дырэктару школы А.А.Клімковіч навукова-папулярнае выданне «Іван Фёдараў і Францыск Скарына. Адкрываючы новы свет ..». з серыі выдавецкага праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы»
7. Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства