Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе»
29 студзеня 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» для навучэнцаў 4 «А» і «В» класаў ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Крычава» былі праведзены тэматычныя гутаркі, прымеркаваныя Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту.
27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. У памяць аб тых трагічных падзеях, вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка 29 студзеня 2026 года для навучэнцаў 4 «А», «Б» класаў ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Крычава» правяла гадзіну памяці «Халакост. Памяць пакаленняў». Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення халакоста, аб канцэнтрацыйных лагерах смерці – Асвенцыме, Мінскім гета, аб Крычаўскім лагеры.
Вікторыя Кандраценка азнаёміла прысутных з архіўнымі матэрыяламі, якія пацвярджаюць зверствы фашыстаў на Крычаўскай зямлі, успамінамі відавочцаў аб масавых забойствах яўрэяў, спаленай вёсцы Антонаўка.
На фота: Вікторыя Кандраценка пры правядзенні гадзіны памяці «Халакост. Памяць пакаленняў».
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |



