Падвядзенне вынікаў працы за 2025 год у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі

22 студзеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбыўся сход калектыву, прысвечаны падвядзенню вынікаў дзейнасці ўстановы за 2025 год. У мерапрыемстве з дапамогай відэасувязі ўзяла ўдзел начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Ю.У.Байданава.

Выканаўца абавязкаў дырэктара БДАНТД Р.С.Жаўняркевіч выступіў з дакладам, у якім падвёў вынікі мінулага года і адзначыў дасягненні архіва. Кіраўнік архіва выказаў падзяку калектыву за плённую работу і ўзнагародзіў Ганаровымі граматамі загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці і ўліку дакументаў М.А.Міхайлаву, галоўнага бухгалтара М.Г.Гельман, вядучага эканаміста А.А.Грыцкевіч, загадчыка гаспадаркай Б.Б.Чыкілеўскага, архівіста аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь А.У.Кушнярэвіч, архівіста 2 катэгорыі аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Д.В.Кныша, архівіста 2 катэгорыі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў К.А.Вярбіцкую.

Падчас сходу былі абазначаны мэты і планы на наступны год і напрамкі, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу.

 

1. В.а. дырэктара БДАНТД Р.С.Жаўняркевіч падчас выступу
2. Уручэнне Ганаровай граматы М.А.Міхайлавай
3. Уручэнне Ганаровай граматы М.Г.Гельман
4. Уручэнне Ганаровай граматы А.А.Грыцкевіч
5. Уручэнне Ганаровай граматы Б.Б.Чыкілеўскаму.
6. Уручэнне Ганаровай граматы А.У.Кушнярэвіч
7. Уручэнне Ганаровай граматы Д.В.Кнышу
8. Уручэнне Ганаровай граматы К.А.Вярбіцкай