21 студзеня 2026 года ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» прайшла гадзіна размовы: «Гісторыя. Гонар. Кіно»
Госцем сустрэчы стаў заслужаны ветэран працы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Алег Іванавіч Сала.
Падчас гутаркі выхаванцы цэнтра даведаліся цікавыя факты аб развіцці айчыннага кінематографа, прагледзелі фрагменты фільма «Жыццё маё – кінематограф», прадстаўлены «Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў», а таксама пачулі жывыя гісторыі з-за куліс кінаіндустрыі.
Акрамя гэтага, абмеркавалі важнасць захавання гістарычнай памяці праз фільмы. Адмысловая ўвага была нададзена значэнню кінематографа, як сродкі выхавання патрыятызму і гонару за Радзіму.
Мерапрыемства выклікала шчырую цікавасць у выхаванцаў цэнтра, ажыўленыя пытанні і абмеркаванні. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы, пакінуўшы зубратам мноства станоўчых эмоцый і новых ведаў.
Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў выказвае падзяку Алегу Іванавічу Сала за выкарыстанне аўдыёвізуальных дакументаў архіва ў праведзеным мерапрыемстве.
![]() |
| 1. Алег Іванавіч Сала падчас правядзення гадзіны зносін «Гісторыя. Гонар. Кіно» ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня», 21 студзеня 2026 г. |
![]() |
| 2. Правядзенне гадзіны зносінаў «Гісторыя. Гонар. Кіно» ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня», 21 студзеня 2026 г. |
![]() |
| 3. Правядзенне гадзіны зносінаў «Гісторыя. Гонар. Кіно» ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня», 21 студзеня 2026 г. |
![]() |
| 4. Правядзенне гадзіны зносінаў «Гісторыя. Гонар. Кіно» ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня», 21 студзеня 2026 г. |
![]() |
| 5. Удзельнікі гадзіны зносінаў «Гісторыя. Гонар. Кіно» ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня», 21 студзеня 2026 г. |
![]() |
| 6. Удзельнікі гадзіны зносінаў «Гісторыя. Гонар. Кіно» ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня», 21 студзеня 2026 г. |





