20 студзеня 2026 г. у Беларускім цэнтры цыфравізацыі архіўнай дзейнасці адбыўся сход працоўнага калектыву, прысвечаны падвядзенню вынікаў работы за 2025 год і вызначэнне планаў работы на 2026 год

 

20 студзеня 2026 года ў Беларускім цэнтры цыфравізацыі архіўнай дзейнасці адбыўся сход па падвядзенні вынікаў дзейнасці ўстановы за 2025 год. На мерапрыемстве прысутнічала першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Аляксандраўна Лядоўская.

Дырэктар Цэнтра Дзяніс Валянцінавіч Шаброў прадставіў вынікі дзейнасці ўстановы за справаздачны перыяд у форме даклада, які суправаджаўся медыяпрэзентацыяй асноўных колькасных і якасных паказчыкаў дзейнасці Цэнтра. Дзяніс Валянцінавіч падзякаваў членам працоўнага калектыву за паспяховае выкананне задач, ускладзеных на Цэнтр у справаздачным годзе. Падчас сходаў прысутныя абмеркавалі вынікі праведзенай працы, а таксама вызначылі прыярытэтныя задачы на 2026 год.

Падводзячы вынікі справаздачнага даклада, В.А.Лядоўская дала станоўчую ацэнку рабоце Цэнтра ў 2025 годзе, расказала коратка аб задачах, якія трэба будзе вырашыць архіўнай галіне і Цэнтру ў 2026 годзе, і выказала ўпэўненасць у плённай рабоце калектыву ў гэтым годзе.

Для Цэнтра мінулы год стаў першым годам працы, у якім працы Цэнтра з навуковай вобласці перайшлі ў практычную плоскасць, з чым калектыў, у цэлым, паспяхова зладзіўся. Гэта закранула і суправаджэнне інфармацыйных сістэм і інтэрнэт-рэсурсаў галіны, і вырашэнне праблем іх атэстацыі з пункту гледжання кібербяспекі.

Асаблівую падзяку Дэпартамента заслужыў аддзел аўтаматызацыі архіўных тэхналогій, які аператыўна выканаў пазапланавыя дапрацоўкі праграмнага забеспячэння АІС Архіў у частцы статыстычнага ўліку асабліва каштоўных дакументаў.

Як пажаданне на будучыню – больш актыўна развіваць пазабюджэтную дзейнасць, што пашырыць магчымасці матэрыяльнага заахвочвання работнікаў.

Затым Д.В.Шаброў ажыццявіў узнагароджанне работнікаў, якія найбольш вызначыліся ў 2025 годзе.

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Падзякі кіраўніка Цэнтра ўдастоіліся:

– намеснік загадчыка аддзела інфармацыйнага развіцця Р.В.Апаровіч (адсутнічаў на сходзе, бо выконваў адказнае даручэнне Дэпартамента);
– намеснік загадчыка аддзела аўтаматызацыі ар’іўных тэхналогій А.К.Чаркасава.

За добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм Ганаровымі граматамі Цэнтра ўзнагароджаны:

– памочнік кіраўніка Цэнтра А.В.Хвалеўка;
– спецыяліст 2-ой кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела інфармацыйнага развіцця Л.А.Корсакава.

На гэтым сход завяршыў сваю працу.

 

1. Калектыў Беларускага цэнтра цыфравізацыі архіўнай дзейнасці
2. Прэзідыум збору
3. Справаздачны даклад дырэктара Цэнтра Д.В.Шаброва
4. Выступленне першага намесніка дырэктара Дэпаратмента па архівах і справаводству В.А.Лядоўскай
5. Калектыў Цэнтра
6. Выступленне першага намесніка дырэктара Дэпаратмента па архівах і справаводству В.А.Лядоўскай
7. Уручэнне Ганаровай граматы А.У.Хвалеўка
8. Уручэнне Ганаровай граматы Л.А.Корсакавай
9. Аб’ява і ўручэнне сертыфіката Падзякі А.К.Чаркасавай