Узнагароджанне юбіляра ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»

8 студзеня 2026 г. калектыў Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці на чале з дырэктарам Юрыем Васільевічам Шэстапалавым і старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Святланай Анатольеўнай Прымаковай урачыста павіншавалі архівіста Чэкан Валянціну Анатольеўну з 60-гадовым юбілеем.

Валянціна Анатольеўна працуе архівістам у лабараторыі абласнога архіва ўжо 25 гадоў. Дзякуючы яе ўменню і высокаму прафесіяналізму ў справе рэстаўрацыі і рамонту дакументаў захоўваюцца каштоўныя архіўныя дакументы – гістарычная спадчына нашай краіны. Праз яе працоўныя рукі прайшлі тысячы архіўных спраў, якія былі адрамантаваны і набылі сваё даўгалецце для будучых пакаленняў. Дырэктар архіва ўручыў Валянціне Анатольеўне заслужаную Ганаровую грамату за добрасумленную працу і ўклад у архіўную справу.

– Паважаная Валянціна Анатольеўна! Шчыра віншуем Вас з 60-годдзем! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя пажаданні з нагоды Вашага дня нараджэння! Хочам выказаць Вам – цудоўнаму чалавеку – наша прызнанне і павагу за шматгадовую добрасумленную працу. Ваш працоўны шлях – сведчанне адданага служэння сваёй справе, імкнення прыносіць карысць архіву. Шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, дабрабыту, падтрымкі і ўвагі блізкіх людзей, упэўненасці ў заўтрашнім дні і даўгалецця! – сказаў Юрый Васільевіч.

 

1. Архівіст дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці В.А.Чэкан
2. Віншаванне юбіляра
3. Дырэктар архіва Ю.В.Шэстапалаў і архівіст В.А.Чэкан