Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для вучняў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №37 г.Гродна»

6 студзеня 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» праведзены лекцыі і экскурсія для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №37 г.Гродна». Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, убачылі шэраг цікавых спраў. Асаблівую цікавасць выклікаў «куток архівіста» ў выставачнай зале і лабараторыя спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў, дзе навучэнцы маглі назіраць за працэсам рэстаўрацыі.

На фота: Навучэнцы пад час экскурсіі.