Архівісты занальнага дзяржархіва ў Маладзечне правялі экскурсію для навучэнцаў ДУА «Гімназія №3 г.Маладзечна»
Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» прайшло мерапрыемства для навучэнцаў 1-6-х класаў ДУА «Гімназія №3 г.Маладзечна». Для рабят была арганізавана аглядная экскурсія, у рамках якой супрацоўнікі ўстановы пазнаёмілі навучэнцаў з тонкасцямі сваёй працы і гісторыяй архіўнай справы ў г.Маладзечна. Атрыманыя веды былі замацаваны праглядам азнаямленчых відэаролікаў, а таксама наведваннем архівасховішча, дзе навучэнцы бліжэй пазнаёміліся з працэсам захоўвання дакументаў.
Сустрэча стала магчымасцю ўбачыць гісторыю не ў падручніку, а ў яе сапраўдных слядах; адчуць пераемнасць пакаленняў, навучыцца беражліва ставіцца да дакументаў і ўсвядоміць, што гісторыя жыве побач з намі – у тэчках, рукапісах і фатаграфіях, якія чакаюць свайго чытача.
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-3. Навучэнцы 1-6-х класаў ДУА «Гімназія №3 г.Маладзечна» падчас прэзентацыі аб гісторыі архіва |
![]() |
![]() |
![]() |
| 4-6. Дэманстрацыя архіўных дакументаў |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 7-10. Наведванне архівасховішча |









