Гісторыя скрозь дакументы і «Школа Актыўнага Грамадзяніна»: архівісты занальнага дзяржаўнага архіва распавялі аб пасляваенным аднаўленні г.Маладзечна
23 снежня ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна» для навучэнцаў 8-11 класаў прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» на тэму: «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны, беларускае». У рамках мерапрыемства архівісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» Вольга Бяразоўская і Марыя Мячкоўская выступілі з расповедам аб пасляваенным аднаўленні горада.
«Пасляваеннае аднаўленне БССР было маштабным працэсам адраджэння з руін. Усё, што было зроблена ў гэты складаны перыяд, стала першым крокам у лячэнні глыбінных ран, якія пакінула вайна на беларускай зямлі», – адзначыла архівіст Марыя Мячкоўская.
На першай пасляваеннай сесіі гарадскога Савета 14 лістапада 1944 г. было прынята рашэнне, як мага хутчэй адрадзіць Маладзечна. Пераадоленне разрухі, аднаўленне народнай гаспадаркі ў найкарацейшы тэрмін, уздым эканомікі і культуры, забеспячэнне дабрабыту і дастойнага жыццёвага ўзроўню грамадзян – задачы, якія стаялі перад кіраўніцтвам краіны ў той нялёгкі час.
Нягледзячы на маштаб разбурэнняў, горад быў адноўлены і значна пашырыў свае межы.
На фота: Падчас мерапрыемства.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |




