Аб прэзентацыі сумеснага казахстанска-беларускага выдавецкага праекта «Удзел казахстанцаў у партызанскім руху Беларусі. 1941 – 1944 гг.»
18 снежня 2025 года на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбылася анлайн-прэзентацыя сумеснага казахстанска-беларускага выдавецкага праекта «Удзел казахстанцаў у партызанскім руху Беларусі. 1941 – 1944 гг.»..
З прывітальным словам да ўдзельнікаў прэзентацыі звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Воінаў. Ён адзначыў цеснае ўзаемадзеянне паміж архівістамі Беларусі і Казахстана ў пытанні захавання гістарычнай Памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падкрэсліў важнасць сумеснай працы архівістаў і па іншых гістарычных тэмах.
Намеснік старшыні Камітэта па справах архіваў, дакументацыі і кніжнай справы Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Казахстан Гульзіра Елібаеўна Карсакбаева падзякавала архівістам Беларусі за актыўны ўдзел у рабоце па падрыхтоўцы прэзентацыйнага альбома і выказала ўпэўненасць у працягу сумеснай работы па ўсіх напрамках.
Аўтар і кіраўнік праекта Гульнар Міронаўна Каратаева распавяла аб перадгісторыі ўзнікнення ідэі праекта па вывучэнні ўдзелу казахстанцаў у партызанскім руху Беларусі, а таксама праінфармавала аб ходзе і выніках навукова-даследчых камандзіровак супрацоўнікаў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Рэспублікі Казахстан у Рэспубліку Беларусь.
Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. Святаслаў Валянцінавіч Кулінок распавёў пра склад дакументаў аб удзеле казахстанцаў у партызанскім руху ў Беларусі і іх увядзенні ў навуковы абарот.
Вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, к.г.н., дацэнт Анатоль Аляксеевіч Крыварот расказаў аб баявой садружнасці беларусаў і казахстанцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
| 1. Прывітальнае слова А.Л.Воiнава |
![]() |
| 2. Удзельнікі анлайн-прэзентацыі з Казахстана |
![]() |
| 3. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка |
![]() |
| 4. Выступленне вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі А.А.Крыварота |
![]() |
| 5. Удзельнікі анлайн-прэзентацыі з беларускага боку |
![]() |
| 6. Удзельнікі анлайн-прэзентацыі з беларускага боку |
![]() |
| 7. Удзельнікі анлайн-прэзентацыі з беларускага боку |






