Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці вучнямі сярэдняй школы №15 г.Брэста

11 снежня 2025 года ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці для навучэнцаў 8-га класа ДУА «Сярэдняя школа №15 г.Брэста» была праведзена аглядная экскурсія.

Вучні азнаёміліся з работай архіва, наведалі архівасховішча і лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў, а таксама прынялі ўдзел у інтэрактыўнай праграме – разгадвалі філворды і рэбусы з архіўнай тэрміналогіяй.

У рамках мерапрыемства была праведзена лекцыя, прысвечаная тэме Вялікай Айчыннай вайны, а таксама паказаны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Падчас экскурсіі ў архівасховішча
2. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў
3. Вучні СШ №15 вырашаюць філворд
4. Школьнікі разгадваюць рэбус
5. Архівіст Ⅰ кваліфікацыйнай катэгорыі Вольга Сухарэвіч расказвае вучням пра архіўныя дакументы перыяду Вялікай Айчыннай вайны
6. Падчас прагляду фільма