Аб удзеле супрацоўніка Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў адкрытым дыялогу «Генацыд: памяць і папярэджанне»
9 снежня 2025 года ў ДУА «Сярэдняя школа г.п.Дамачава» Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці прайшоў адкрыты дыялог «Генацыд: памяць і папярэджанне», прымеркаваны да Міжнароднага Дня памяці ахвяр злачынства генацыду. На мерапрыемстве паднімалася тэма захавання гістарычнай памяці і недапушчальнасці паўтарэння трагедыі. З дакладамі выступілі намеснік старшыні Брэсцкага райвыканкама П.І.Валынец, намеснік пракурора Брэсцкага раёна М.Я.Тарасюк. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні сярэдніх школ г.п.Дамачава, вёсак Знаменка, Тамашоўка, Медна.
Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці прадаставіў для мерапрыемства дакументальную выстаўку «Была вайна… Была перамога!». У завяршэнні мерапрыемства архівіст I кваліфікацыйнай катэгорыі В.В.Сухарэвіч правяла са школьнікамі змястоўную бяседу па тэме выстаўкі.
![]() |
![]() |
| 1-2. Падчас правядзення дыялогу «Генацыд: памяць і папярэджанне» |
![]() |
| 3. Архівіст Вольга Сухарэвіч расказвае пра прадстаўленыя на выстаўцы архіўныя дакументы |
![]() |
| 4. Выстаўка архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!» |



