Прэзентацыя банэрнай выставы «65 гадоў БДАМЛМ» у Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі
12 снежня 2025 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі адбылася прэзентацыя банэрнай выставы «65 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва» (далей – БДАМЛМ).
Выставу прадставіла загадчыца аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ В.В.Біруля.
Банэрная выстава, якая складаецца з пяці маляўнічых банэраў, прапануе займальнае падарожжа ў свет беларускай культурнай спадчыны. Экспазіцыя ўключае ў сябе ўнікальныя дакументы аб гісторыі стварэння БДАМЛМ, яго станаўленні і развіцці. Асаблівая ўвага нададзена разнастайнасці фондаў архіва, якія ахопліваюць найважнейшыя напрамкі айчыннай культуры: літаратуры, музыкі, мастацтва, тэатра і кіно.
Экспазіцыя будзе даступная для наведвання да 22 снежня 2025 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі.
![]() |
| 1. Прэзентацыя банэрнай выставы БДАМЛМ ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі |
![]() |
| 2. Падчас правядзення прэзентацыі |
![]() |
| 3. Загадчыца аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання БДАМЛМ В.В.Біруля |


