Аб мерапрыемстве для таленавітай моладзі Брэстчыны

4 снежня 2025 года Брэсцкая вобласць адзначыла 86-ю гадавіну з дня стварэння.

У гэты дзень у Брэсцкім аблвыканкаме адбыўся шэраг мерапрыемстваў: адкрыццё музея зуброў з удзелам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, прэзентацыя кніжнай выстаўкі «Брэнды Брэстчыны. Пад знакам якасці», падрыхтаванай Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М.Горкага.

Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці таксама прыняў удзел у мерапрыемствах, правёўшы прэзентацыю арганізаванай годам раней у будынку Брэсцкага аблвыканкама стацыянарнай дакументальнай выставачнай экспазіцыі для адоранай моладзі Брэсцкага рэгіёну: прадстаўнікоў Маладзёжнага парламента пры Брэсцкім гарадскім Савеце дэпутатаў, навучэнцаў Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава, брэсцкіх каледжаў – пераможцаў конкурсаў і алімпіяд, студэнцкіх атрадаў БРСМ Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, удзельнікаў ваенна-патрыятычнага клуба «Сокал».

Дырэктар архіва Ганна Карапузава і вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Вераніка Крышчанка азнаёмілі гасцей з архіўнымі дакументамі, якія адлюстроўваюць гісторыю Брэстчыны, яе сацыяльна-эканамічнае развіццё, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя змены, статыстыку насельніцтва рэгіёна ў розныя гады і інш.

 

1. Студэнцкія атрады БРСМ у час наведвання экспазіцыі
2. Прадстаўнікі Маладзёжнага парламента пры Брэсцкім гарадскім Савеце дэпутатаў знаёмяцца з выстаўкай
3. Дырэктар архіва Ганна Карапузава знаёміць гасцей з выставачнай экспазіцыяй
4. Вядучы архівіст Вераніка Крышчанка дэманструе дакументы ўдзельнікам ваенна-патрыятычнага клуба «Сокал»
5-6. Вучні Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава, брэсцкіх каледжаў знаёмяцца з выстаўкай