Удзел супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» у абласной канферэнцыі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
9 снежня 2025 года ў Міжнародны дзень памяці ахвяраў злачынства генацыду, ушаноўвання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.А.Куляшова» адбылася абласная канферэнцыя «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
На мерапрыемства сабраліся грамадскія дзеячы, гісторыкі, педагогі і студэнты. Спікерамі канферэнцыі сталі старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк; намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Андрэй Волкаў; намеснік дырэктара УК «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава» Аляксандра Буракова.
Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прэзентавалі для ўдзельнікаў канферэнцыі банэрную выставу «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», а таксама копіі дакументаў з архіўных фондаў, прысвечаныя перыяду нацысцкай акупацыі Магілёўшчыны і фактам генацыду беларускага народа. Сярод дакументаў загады і распараджэнні акупацыйных уладаў Магілёва і Бабруйска за 1941-1944 гады; звесткі, сабраныя пасля вызвалення Магілёўскай вобласці Надзвычайнай дзяржаўнай камісіяй па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў; праверачна-фільтрацыйныя справы на савецкіх грамадзян, сагнаных на прымусовыя працы ў Германію. Прадстаўленыя матэрыялы выклікалі жывую цікавасць у гасцей мерапрыемства.
![]() |
| 1. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» каля выставачных матэрыялаў. |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 2-6. Удзельнікі канферэнцыі знаёмяцца з банэрнай выставай і копіямі архіўных дакументаў, прысвечаных перыяду акупацыі Магілёўшчыны і генацыду беларускага народа. |
![]() |
| 7. Выступленне спікераў абласной канферэнцыі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». |






