Аб правядзенні семінара супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»
5 снежня 2025 года на базе дзяржаўнай установы «Аршанскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці арганізацый бюджэтнай сферы» Сянькоўскай Наталляй, загадчыкам аддзела фармавання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы, праведзены семінар на тэму «Фарміраванне і афармленне спраў. Перадача дакументаў у архіў арганізацыі і на сталае захоўванне ў дзяржархіў».
У працы семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый-крыніц камплектавання Дзяржархіва ў г.Оршы сістэмы адукацыі.
Акрамя таго, у ходзе правядзення семінара былі разгледжаны пытанні спісання дакументаў і спраў, якія не падлягаюць захоўванню, афармлення асобных відаў дакументаў.
![]() |
![]() |
| 1-2. Загадчык аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Н.Я.Сянькоўская праводзіць семінар на базе дзяржаўнай установы «Аршанскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці арганізацый бюджэтнай сферы» |

