У архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшла патрыятычная гадзіна
2 снежня 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшла патрыятычная гадзіна для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №19», прымеркаваная да Дня вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Падчас мерапрыемства абмяркоўвалася гісторыя вызвалення Гомеля на аснове архіўных дакументаў. Навучэнцы азнаёміліся з успамінамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў абароне горада, а таксама вывучылі асабістыя справы ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння і Герояў Савецкага Саюза.
У рамках сустрэчы архівістамі быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Прыемным сюрпрызам для навучэнцаў стала перадача дырэктарам архіва Ірынай Уладзіміраўнай Жиневой ў дар школьнаму музею копій асабістых спраў першых дырэктараў школы Кателянской Лізаветы Маркаўны і Кужелева Льва Сцяпанавіча, выяўленых у фондах дзяржаўнага архіва.
Мерапрыемства завяршылася наведваннем выставы архіўных дакументаў «Сведкі гісторыі», прысвечанай вызваленню горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і агляднай экскурсіяй па архівасховішчы.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-5. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №19» падчас мерапрыемства |
![]() |
![]() |
| 6-7. Падчас перадачы сканаваных копій асабістых спраў дырэктарам архіва Жиневой I.В. |
![]() |
![]() |
| 8-9. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №19» падчас агляднай экскурсіі |








