У лістападзе 2025 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае працягнуўся праект «Захаваем гісторыю разам»

У лістападзе 2025 года ў рамках правядзення акцыі «Архівы – школе» ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае працягнуўся праект «Захаваем гісторыю разам», які праходзіць пры падтрымцы аддзела па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама.

У гэтым месяцы архіў сустракаў вучняў Карабаўскай, Азярэцкай, Падсвільскай і Удзелаўскай сярэдніх школ, Псуеўскай, Ломашэўскай, Дзеркаўшчынскай і Мярэцкаўскай базавых школ Глыбоцкага раёна. Для дзяцей былі праведзены ўрокі на тэму «Геральдыка роднай зямлі», у працэсе якіх яны пазнаёміліся з геральдычнымі сімваламі раённых цэнтраў, якія ўваходзяць у зону абслугоўвання Дзяржархіва ў г.Глыбокае.

Для ўсіх жадаючых праведзены аглядныя экскурсіі па архіве. У працэсе правядзення мерапрыемстваў архіў наведала 139 чалавек.

 

Фатаграфіі, зробленыя падчас правядзення мерапрыемстваў