Зборнікі дакументаў і матэрыялаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці перададзены Тураўскай епархіі
![]() |
1 снежня 2025 года Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці наведаў святар Тураўскай епархіі, старшыня камісіі па кананізацыі святых іерэй Расціслаў Бандарэнка.
Свяшчэннаслужыцелю былі перададзены зборнікі дакументаў і матэрыялаў «Рэлігійнае жыццё на Міншчыне. Выпуск 1 (1918-1941 гг.)» і «Рэлігійнае жыццё на Міншчыне. Выпуск 2 (1941-1945 гг.)», падрыхтаваныя супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці на аснове фондаў установы.
Іерэй Расціслаў ад імя Тураўскай епархіі падзякаваў калектыву архіва за ўклад у справу захавання гістарычнай памяці беларускага народа і, у прыватнасці, гісторыі Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі нашай дзяржавы.
На здымку: Перадача зборнікаў дзяржархіва прадстаўніку Тураўскай епархіі
![]() |

