Аб удзеле работнікаў рэспубліканскіх архіўных устаноў у рабоце курсаў павышэння кваліфікацыі па справаводстве і архіўнай справе
З 24 па 28 лістапада 2025 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі для супрацоўнікаў архіваў, кадравых службаў і службаў дакументацыйнага забеспячэння арганізацый і ўстаноў, спецыялістаў кафедраў БДУ. Заняткі былі праведзены па тэме «Сучасныя патрабаванні да дакументацыйнага забеспячэння арганізацыі і архіўнага захоўвання дакументаў».
У рабоце курсаў, арганізаваных факультэтам павышэння кваліфікацыі і кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў: загадчык аддзела справаводства і фарміравання НАФ Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Т.А.Шаўчэнка (лекцыі «Тэхналогія арганізацыі дакументацыйнага забеспячэння кіравання», «Арганізацыя работы архіва арганізацыі») і дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў (лекцыя «Забеспячэнне архіўнага захоўвання электронных дакументаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый»).
Па заканчэнні курсаў слухачам былі ўручаны пасведчанні ўстаноўленага ўзору.
Слухачы курсаў высока ацанілі ўзровень праведзенага мерапрыемства, падкрэслілі важнасць і актуальнасць разгледжаных пытанняў, выказалі падзяку арганізатарам і лектарам.
![]() |
| Агульная фатаграфія выпускнікоў курсаў і выкладчыкаў |
