БДАМЛМ і Нацыянальны мастацкі музей адзначылі 95-годдзе У.Караткевіча

27 лістапада 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка наведала ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, арганізаванае партнёрамі архіва-музея — Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і навуковым і метадычным часопісам «Роднае слова».

У рамках святочнага мерапрыемства ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылася прэзентацыя кастрычніцкага нумара-альманаха «Роднага слова», а таксама лекцыя вядучага навуковага супрацоўніка музея Анастасіі Трафімчык па матэрыялах часопіснага артыкула «Уладзімір Караткевіч у творах са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь».

Асаблівым упрыгожваннем святочнага мерапрыемства стала тэматычная музычная праграма «Пад белымі крыламі», падрыхтаваная выкладчыкамі і студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Дзякуючы аб’яднаным намаганням архіўных устаноў і музеяў даследчыя матэрыялы пра У.С.Караткевіча не толькі захоўваюцца, але і знаходзяць новае жыццё ў выставах, лекцыях і мастацкіх праграмах.

 

1. Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка ў Нацыянальным мастацкім музеі
2. Падчас мерапрыемства, прысвечанага 95-годдзю з дня нараджэння У.Караткевіча