Маладыя літаратары конкурсу «Мост дружбы» ў БДАМЛМ
26 лістапада 2025 года ў межах конкурса маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы «Мост дружбы», арганізаванага Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы сумесна з ДУ «Нацыянальны Прэс‑цэнтр Рэспублікі Беларусь», дэлегацыя маладых аўтараў з Расійскай Федэрацыі наведала Беларускі дзяржаўны архіў‑музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ).
Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка прадставіла ўстанову, распавяла аб асноўных напрамках яго дзейнасці, фондах і магчымасцях узаемадзеяння з маладымі даследчыкамі і творчымі супольнасцямі.
Вядучы архівіст Н.А.Мізон пазнаёміла гасцей з літаратурна‑дакументальнай выставай «Рыцар чалавечага духу», прысвечанай 95‑годдзю Уладзіміра Караткевіча. Літаратары таксама наведалі сховішча архіва, дзе вядучы архівіст Т.В.Кекелева распавяла пра ўнікальныя дакументы і фонды, звязаныя з творчасцю вядомых беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў культуры.
Візіт літаратараў падкрэсліў важнасць жывога дыялогу паміж архіўнай супольнасцю і сучаснымі аўтарамі: архіўныя калекцыі не толькі захоўваюць гістарычную памяць, але і служаць крыніцай натхнення і даследчых тэм для новага пакалення.
![]() |
| 1. Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка, вядучы архівіст Т.В.Кекелева з маладымі літаратарамі конкурсу «Мост дружбы» |
![]() |
| 2. Вядучы архівіст Н.А.Мізон прадставіла выставу «Рыцар чалавечага духу» |
![]() |
| 3. Літаратары знаёмяцца з выставай |
![]() |
| 4. Вядучы архівіст Т.В.Кекелева знаёміць з арыгінальнымі дакументамі з фондаў БДАМЛМ |



