Аб правядзенні заняткаў і экскурсіі з навучэнцамі 10-11 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і праекту «Юны архівіст» 20 лістапада 2025 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прайшлі заняткі і аглядная экскурсія для «Юных архівістаў» ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва».

Рабяты азнаёміліся з працай па камплектаванню архіўнай установы і экспертызай каштоўнасці дакументаў. А затым наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся са складам дакументаў і рэжымам іх захоўвання і музейны пакой, у якім сабраны экспанаты партыйных і камсамольскіх часоў, якія дазваляюць азнаёміцца з гісторыяй партархіва і акунуцца ў атмасферу таго часу.

 

1. Вучні знаёмяцца з дакументамі архіва
2. Вучні ў музейным пакоі.