Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава

20 лістапада 2025 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці праведзены экскурсія па архіве і семінар-практыкум па вучэбнай дысцыпліне «Справаводства» для студэнтаў факультэта сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.

У ходзе экскурсіі студэнты азнаёміліся з архівам, асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці і мерапрыемствамі па забеспячэнні захаванасці дакументаў, атрымалі кансультацыю аб арганізацыі даследчай дзейнасці ў чытальнай зале архіва.

На семінарскіх занятках па тэме «Фарміраванне і захоўванне спраў у справаводстве» студэнты набылі вопыт ў вызначэнні віду і тэрмінаў захоўвання дакументаў, азнаёміліся з прынцыпамі сістэматызацыі дакументаў і асноўнай уліковай дакументацыяй архіва.

 

1. Падчас экскурсіі па архіве
2. Перад пачаткам семінарскіх заняткаў