Кінапаказ у СШ №14 г.Маладзечна: прэм’ера кінаальманаха і фільма « Гісторыя Вялікай Перамогі»

Кіналекторый з паказам фільмаў пра генацыд у гады Другой сусветнай вайны і подзвіг савецкага народа арганізавалі юныя архівісты сярэдняй школы №14 горада Маладзечна ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве з занальным дзяржаўным архівам. У актавай зале сабралася сотня школьнікаў, сярод якіх-прадстаўнікі ваенна патрыятычнага і авіяцыйнага класаў. Фармат мерапрыемства быў абраны асаблівы – «роўны вучыць роўнага». Як адзначаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, менавіта такі падыход дазваляе моладзі лепш успрымаць веды, калі «аднагодкі дзеляцца з аднагодкамі тым, што самі адкрылі і зразумелі».

Гледачам прадставілі прэм’еру кінаальманаха «Без тэрміну даўнасці: непакорныя», у які ўвайшлі лепшыя медыяработы падлеткаў з розных рэгіёнаў. Сярод іх-фільм «Попел дзяцінства» студыі «Архіўны Веснік» з Маладзечна, ганараваны Гран-пры і прызнаны нацыянальным здабыткам Беларусі і Расіі. Вядучымі мерапрыемства сталі аўтары працы Герман Ражок і Паліна Прастакова, а намінацыю «Заплакала зямля» прадставіла ваенны карэспандэнт Бэла Ліберман, падкрэсліўшы значнасць захавання гістарычнай памяці..

Асаблівым акцэнтам стаў паказ фільма Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Гісторыя Вялікай Перамогі». Яго суправаджала выступленне архівіста Марыі Мечкоўскай, якая адзначыла, што падобныя медыяработы дапамагаюць супрацьстаяць фальсіфікацыям гісторыі і фарміруюць у моладзі пачуццё адказнасці за захаванне праўды аб ваенным часе.

У бліц-апытанні школьнікі прызналіся, што даведаліся шмат новага, усвядомілі, што ветэраны былі без малога іх аднагодкамі, выказалі гонар за тое, што Беларусь на конкурсе прадставілі хлопцы з Маладзечна, і падкрэслілі: фашызм не знік, а трансфармаваўся ў iншыя формы агрэсii. Дзеці таксама з удзячнасцю адзначылі, што жывуць у мірнай краіне, дзе цэняць подзвіг продкаў.

Арганізатары заклікалі школьнікаў працягваць тварыць, даследаваць, здымаць фільмы і ўдзельнічаць у конкурсе «Без тэрміну даўнасці: непакорныя», бо менавіта праз сувязь з мінулым можна пабудаваць трывалую і светлую будучыню.

Вiдэа з мерапрыемства -у чарговым выпуску «Архіўнага весніка».

Фотаздымкі: Падчас мерапрыемства.