Наведванне Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь студэнтамі механіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

7 кастрычніка і 4 лістапада 2025 года ў ходзе рэалізацыі акцыі «Архівы – школе» Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) наведалі студэнты 1-га курса механіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У рамках вывучэння вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» са студэнтамі былі праведзены заняткі па тэме «Вялікая Айчынная вайна – ключавая падзея найноўшай гісторыі». Вядучы архівіст аддзела фондаў асабістага паходжання Таццяна Ігараўна Брылева распавяла аб значных ваенных падзеях, палітыцы акупацыйных уладаў, стварэнні падпольных арганізацый і развіцці партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг., правядзенні беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі «Баграціён», а таксама азнаёміла з гісторыяй і публікацыйнай дзейнасць архіва.

На занятку студэнтам было прапанавана правесці параўнальны аналіз некаторых дакументаў са зборніка НАРБ «Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. «Зимнее волшебство»: нацистская карательная операция в белорусско-российско-латвийском пограничье. Февраль – март 1943 г.: документы и материалы». Падчас прагляду дакументальнага фільма «Беларусь – партизанская республика», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, рабяты вылучылі асноўныя віды дзейнасці партызанскіх атрадаў і назвалі імёны вядомых дзеячаў Вялікай Айчыннай вайны.

На аснове дакументаў, падрыхтаваных для студэнтаў з фондаў НАРБ, Т.І.Брылева распавяла аб вывазе беларусаў на прымусовыя работы ў Германію ў 1941-1944 гг., гісторыі асобных партызанскіх брыгад і подзвігах партызан – Герояў Савецкага Саюза, а таксама адказала на пытанні, якія цікавілі.

 

1. Студэнты БДУ падчас прагляду дакументальнага фільма
2. Студэнты БДУ знаёмяцца з публікацыямі НАРБ
3. Студэнты БДУ вывучаюць дакументы ўдзельнікаў партызанскага руху
4. Студэнты БДУ вывучаюць дакументы ўдзельнікаў партызанскага руху
5. Вядучы архівіст аддзела фондаў асабiстага паходжання НАРБ Т.І.Брылева знаёміць студэнтаў БДУ з дакументамі ўдзельнікаў партызанскага руху