31 кастрычніка 2025 г. у Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з удзелам намесніка Міністра юстыцыі А.М.Ката адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
На пасяджэнні калегіі было разгледжана пытанне «Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Дэпартаменце і рэспубліканскіх архіўных установах за студзень-верасень 2025 года», а таксама заслухана інфармацыя начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці НАФ Дэпартамента Заянчкоўскай А.У. і справаздачы кіраўнікоў дзяржаўных архіваў Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей і Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці аб прынятых мерах па ліквідацыі запазычанасці па прыёме дакументаў на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўных архівах, з улікам уводу новых плошчаў архівасховішчаў у эксплуатацыю.
Па першым пытанні з дакладам выступіла начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Байданава Ю.У., якая адзначыла, што Дэпартаментам ажыццяўляецца пастаянны кантроль за выкананнем архіўнымі ўстановамі патрабаванняў заканадаўства па арганізацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, своечасовым напаўненнем інтэрнет-рэсурсаў адпаведнай інфармацыяй. Дэпартаментам і рэспубліканскімі архіўнымі ўстановамі прымаюцца неабходныя меры для поўнага і ўсебаковага разгляду зваротаў, што выключае абгрунтаваныя скаргі на дзеянні службовых асоб, звязаныя з разглядам зваротаў.
А.У.Заянчкоўская адзначыла, што дзяржаўнымі архівамі рэалізацыя пастаўленай задачы па ліквідацыі запазычанасці па прыёме дакументаў на пастаяннае захоўванне арганізавана ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па ліквідацыі запазычанасці і прыёму дакументаў на захоўванне і Планам прыёму дакументаў на пастаяннае захоўванне на 2025-2036 гады. архівамі павялічаны планавыя паказчыкі па прыёме дакументаў на 2025 год, асноўны акцэнт зроблены на прыём дакументаў пастаяннага захоўвання са скончанымі тэрмінамі часовага захоўвання, што дало магчымасць скараціць запазычанасць па прыёме дакументаў на 11,3 працэнта.
Па выніках разгляду справаздач кіраўнікоў дзяржаўных архіваў Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей і Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці аб прынятых мерах па ліквідацыі запазычанасці па прыёме дакументаў на пастаяннае захоўванне дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў зазначыў, што дзяржаўнымі архівамі работа арганізавана. А.Л.Воінаў падкрэсліў, што пытанне аб ліквідацыі запазычанасці па прыёме дакументаў знаходзіцца на кантролі ў Міністра юстыцыі і пастаўленыя задачы павінны быць выкананы ва ўстаноўленыя тэрміны.
![]() |
| 1. Пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве |
![]() |
| 2. Выступае начальнік аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Заянчкоўская А.У. |
![]() |
| 3. Выступае начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Байданава Ю.В. |


