У БелНДІДАС адбыўся навучальны вэбінар па тэме «Электронны дакументаабарот і архіўнае захоўванне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў»

29 кастрычніка 2025 г. у БелНДІДАС адбыўся навучальны вэбінар па тэме «Электронны дакументаабарот і архіўнае захоўванне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў».

У вэбінары ў якасці слухачоў прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый (усяго 44 чалавекі). У іх ліку − работнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, канцэрна «Белдзяржхарчпрам», іншых арганізацый, у тым ліку дзяржаўных архіваў.

У якасці лектараў на вэбінары выступілі дырэктар БелНДІДАС к.г.н., дацэнт А.Я.Рыбакоў, навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства БелНДІДАС В.А.Барбарчук, загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Т.А.Шаўчэнка, вядучы архівіст гэтага ж аддзела Л.М.Сігневіч, якія асвятлілі наступныя пытанні:

нарматыўна-прававая і метадычная база ў сферы электроннага дакументаабароту і архіўнага захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў;

паняцці дакумента ў электронным выглядзе, электроннага дакумента, электроннай копіі дакумента на папяровым носьбіце, копіі электроннага дакумента на папяровым носьбіце;

цэласнасць і сапраўднасць электроннага дакумента;

стварэнне і афармленне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў. Фарматы файлаў;

работа з дакументамі ў электронным выглядзе, электроннымі дакументамі ў рамках АС ДЗК;

патрабаванні да інфармацыйных сістэм. Рэгістрацыя дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў. Арганізацыя электроннага дакументаабароту;

фарміраванне электронных і гібрыдных спраў;

экспертыза каштоўнасці і тэрміны захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў;

перадача электронных і гібрыдных спраў у архіў арганізацыі. Складанне вопісаў электронных спраў;

парадак захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў у архіве арганізацыі;

інфармацыйная сістэма архіва арганізацыі, АІС «Ведамасны архіў». Патрабаванні да інфармацыйных сістэм архіваў арганізацый;

умовы, пры якіх дапускаецца стварэнне і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў без папяровых аналагаў;

перадача дакументаў у электронным выглядзе на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архівы.

У канцы вэбінара лектары адказалі на пытанні слухачоў.

Удзельнікі вэбінара высока ацанілі ўзровень праведзенага мерапрыемства, падкрэслілі важнасць і актуальнасць разгледжаных пытанняў, выказалі падзяку арганізатарам і лектарам.

Правядзенне семінараў і іншых навучальных мерапрыемстваў, якія арганізуюцца БелНДІДАС у рамках выканання даручэнняў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па растлумачэнні норм заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, будзе працягнута.

 

1. Дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў падчас вэбінара
2. Навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства В.А.Барбарчук падчас вэбінара