Аб удзеле маладых спецыялістаў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў адукацыйным праекце «Юні-SMART»
30 кастрычніка 2025 г. малады спецыяліст аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Вікторыя Рудэнка прыняла ўдзел у чацвёртым наборы слухачоў адукацыйнага праекта «Юні-SMART».
Навучанне праходзіць у межах школы маладога лідара пад эгідай абласной арганізацыі «Белая Русь». Адукацыйны праект накіраваны на развіццё актыўнай грамадзянскай пазіцыі і лідарскіх якасцей моладзі Гомельскай вобласці.
Семінар-практыкум пачаў працу на базе ГДУ ім. Ф. Скарыны. На працягу дзевяці месяцаў выкладчыкі ўніверсітэта і запрошаныя эксперты пазнаёмяць слухачоў з асновамі ідэалогіі беларускай дзяржавы, працай у сацыяльных сетках, навучаць аратарскаму майстэрству і самапрэзентацыі.
Намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Белая Русь», аўтар праекта «Юні-SMART» Наталля Мамрукова звярнулася да слухачоў са словамі аб неабходнасці прасоўвання сярод моладзі здаровых грамадскіх каштоўнасцей, патрыятызму і адказнасці за будучыню сваёй краіны.
– Нашы ўдзельнікі на аснове атрыманых ведаў плануюць ствараць і рэалізоўваць уласныя праекты ў сваім рэгіёне, – сказала Наталля Мамрукова.
У канцы курса кожны ўдзельнік прадставіць уласны сацыяльна значны праект і атрымае сертыфікат аб праходжанні праграмы.
![]() |
| 1. Намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Белая Русь», аўтар праекта «Юні-SMART» Н. Мамрукова |
![]() |
| 2. Вікторыя Рудэнка – удзельніца адукацыйнага праекта (злева) |
![]() |
| 3. Удзельнікі семінара-практыкума |


