На сайце Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь размешчаны зборнік артыкулаў «Партызанскі архіў»

Раздзел «Зборнікі НАРБ у электронным выглядзе» сайта Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей — НАРБ) дапоўнены выданнем «Партызанскі архіў». Прадстаўлены матэрыялы навуковых форумаў 2024 г., ініцыятарам і адным з арганізатараў якіх выступіў НАРБ: I Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Партызанскі архіў» (да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нацысцкіх акупантаў), рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў «Партызанскі архіў. I Дзіцячыя партызанскія чытанні», Міжнародны круглы стол «Нацысцкія карныя аперацыі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны»; матэрыялы (часткова) IV дзіцячых партызанскіх чытанняў, прымеркаваных да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і вызвалення партызанамі гарадскога пасёлка Бягомль ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Выданне адрасавана гісторыкам, архівістам, краязнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Прэзентацыя першага выпуску зборніка прайшла ў рамках ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Партызанскі архіў», прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (11 верасня 2025 г.).

Азнаёміцца са зборнікам можна па спасылцы

 

1.Вокладка зборніка артыкулаў «Партызанскі архіў»