Удзел БДАМЛМ у «Пічэтаўскіх чытаннях – 2025»

24 кастрычніка 2025 года, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Пічэтаўскія чытанні – 2025: подзвіг народа несмяротны (да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне)».

«Пічэтаўскія чытанні» як міжнародны навуковы форум беларускіх і замежных гісторыкаў праводзіцца на пляцоўцы гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей – БДУ) з канца 1970-х гг. У азнаменаванне 80-й гадавіны Перамогі над фашызмам на пляцоўцы канферэнцыі абмяркоўвалася шырокае кола праблем і перш за ўсё выступленні ўдзельнікаў былі прысвечаны аналізу сюжэтаў і аспектаў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны як на тэрыторыі Беларусі, так і ў агульным міжнародна-палітычным вымярэнні падзей Другой сусветнай вайны.

З прывітальным словам выступілі прарэктар па навуковай рабоце БДУ, доктар хімічных навук, прафесар А.В.Блахін, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, дэкан гістарычнага факультэта БДУ, доктар гістарычных навук, прафесар А.Г.Каханоўскі, дырэктар Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі В.Л.Лакіза і інш.

На секцыі «Архіў і дакумент у культуры, навуцы, адукацыі і дзяржаўным кіраванні» выступіла А.А.Макаранка з дакладам на тэму «Дзейнасць БДАМЛМ па папулярызацыі дакументаў дзеячаў культуры Беларусі – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны», у якім асаблівую ўвагу ўдзяліла асаблівасцям работы па камплектаванні і выкарыстанні дакументаў.

 

1. А.А.Прыбаровіч, Т.Д.Гярновіч, А.А.Макаранка, М.Ф.Шумейка
2. Падчас выступлення А.Л.Воінава
3. Удзельнікі пленарнага пасяджэння Пічэтаўскіх чытанняў – 2025 падчас выканання Гімна Рэспублікі Беларусь
4. Удзельнікі секцыі 5 «Архіў і дакумент у культуры, навуцы, адукацыі і дзяржаўным кіраванні»
5. Падчас падвядзення вынікаў Пічэтаўскіх чытанняў – 2025