Аб правядзенні семінара ў Дзяржаўным мытным камітэце Рэспублікі Беларусь

22 кастрычніка 2025 г. у Дзяржаўным мытным камітэце Рэспублікі Беларусь (ДМК) адбыўся семінар «Аб асобных пытаннях удасканалення арганізацыі справаводства і архіўнага захоўвання дакументаў» з удзелам работнікаў мытных органаў Мінскага рэгіёна, адказных за арганізацыю і вядзенне справаводства.

У рабоце семінара прынялі ўдзел дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў, загадчык аддзела справаводства і фарміравання НАФ Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Т.А.Шаўчэнка, вядучы архівіст гэтага ж аддзела В.М.Ралёнак.

Семінар адкрыў начальнік аддзела арганізацыйна-распарадчых дакументаў і кантролю ДМК І.В.Дзянісаў, які пазначыў мэты і задачы семінара і пажадаў удзельнікам плённай працы.

А.Я.Рыбакоў інфармаваў слухачоў аб навацыях у новай Інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2025 г.№65. У рамках мерапрыемстваў, накіраваных на выкананне даручэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях аптымізацыі дакументаабароту ў рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання, у тым ліку службовай перапіскі, ім таксама быў прадстаўлены даклад-прэзентацыя на тэму «Практычныя падыходы да аптымізацыі дакументаўтварэння і дакументаабароту».

Т.А.Шаўчэнка ў сваім выступленні спынілася на практычных пытаннях арганізацыі справаводства і архіўнага захоўвання дакументаў у ДМК і мытных органах Мінскага рэгіёна. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням падрыхтоўкі і перадачы на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архівы электронных дакументаў.

У канцы семінара прадстаўнікі архіўнай службы адказалі на пытанні ўдзельнікаў.

Рэалізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на выкананне даручэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па аптымізацыі дакументаўтварэння і дакументаабароту, удасканаленне справаводства і архіўнага захоўвання дакументаў, будзе прадоўжана.

 

1. І.В.Дзянісаў адкрывае работу семінара
2. А.Я.Рыбакоў выступае з дакладам-прэзентацыяй
3. Удзельнікі семінара падчас занятку
4. Т.А.Шаўчэнка падчас выступленя