Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці правёў навучальны вэбінар для ўстаноў аховы здароўя г.Мінска
10 кастрычніка 2025 года на базе Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама ў рэжыме відэаканферэнцыі прайшоў навучальны вэбінар па справаводстве. Вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання НАФ установы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» Маскалёва Ірына Уладзіміраўна правяла кансультацыі з прадстаўнікамі ўстаноў г.Мінска, якія ўваходзяць у сістэму Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. На сустрэчы супрацоўнік архіва расказала аб складанні наменклатуры спраў у адпаведнасці з нарматыўна-прававымі актамі.
![]() |
| Падчас вэбінару |
