Персанальныя даныя і прынцыпы работы з імі: архівісты Маладзечна абмеркавалі прававыя аспекты абароны інфармацыі

У Занальным дзяржаўным архіве г.Маладзечна адбыўся прагляд вэбінара на тэму «Персанальныя дадзеныя: прававое рэгуляванне і практыка прымянення ў 2025 годзе». Актуальную лекцыю прачытаў Уладзімір Лосеў, юрыст-ліцэнзіят, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, доктар філасофіі па праве, прафесар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Афіцыйным слухачом выступіла загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў, дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата архіва Вольга Дварэцкая. Да прагляду таксама далучыліся супрацоўнікі ўстановы, чыя праца непасрэдна звязана з апрацоўкай персанальных звестак.

Вебінар дазволіў асвяжыць разуменне дзейнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы абароны персанальных дадзеных, уключаючы палажэнні Закона «Аб абароне персанальных дадзеных», Канстытуцыі і міжнародных нормаў. Асаблівая ўвага была ўдзелена прынцыпам законнасці, добрасумленнасці, гарантавання бяспекі.

У кожнай арганізацыі, у тым ліку ў архіве, штодня ажыццяўляецца апрацоўка звестак аб уласных супрацоўніках: кадравыя дакументы, медыцынскія даведкі, звесткі аб заработнай плаце, камандзіроўках, навучанні. Гэтыя дадзеныя падпадаюць пад дзеянне заканадаўства і патрабуюць захаванні прынцыпаў канфідэнцыйнасці, абмежаванага доступу і правамернасці выкарыстання. Акрамя таго, архівісты пастаянна працуюць з дакументамі, якія змяшчаюць персанальныя дадзеныя грамадзян – біяграфічнымі і сацыяльна-прававымі запытамі, матэрыяламі пракуратуры, дакументамі выканаўчых камітэтаў рознага ўзроўню і інш. Абарона персанальных дадзеных – гэта не проста юрыдычны абавязак, а праява павагі да асобы, яе правоў і прыватнага жыцця.

Прагляд вэбінара стаў крокам у павышэнні прававой пісьменнасці супрацоўнікаў архіва. Удзел у падобных навучальных мерапрыемствах умацоўвае прававую культуру калектыву і садзейнічае фарміраванню даверу з боку грамадзян.

 

Падчас вэбінару